Зняць ружовыя акуляры: чаму варта азнаёміцца з чарговым апытаннем Chatham House

Зняць ружовыя акуляры: чаму варта азнаёміцца з чарговым апытаннем Chatham House

Сацыялагічныя апытанні ў нейкай ступені ламаюць нашае ўяўленне пра свет. І вядома, некаторыя людзі не хочуць гэтага прымаць, кажа дырэктар “Беларускай ініцыятывы” Chatham House Рыгор Астапеня, каментуючы апошняе апытанне Chatham House. Па выніках апытання каля 30 адсоткаў рэспандэнтаў падтрымліваюць вайну ва Украіне.

У эфіры Еўрарадыё мы намагаліся зразумець, як гэта адбылося з беларускім грамадствам.

“Абарончая рэакцыя абсалютна лагічная. Грамадства знаходзіцца ў складаным стане. І любы чалавек, які прыносіць дрэнную, як яны думаюць, інфармацыю, сустракаецца з абарончай рэакцыяй. Я імкнуся даносіць да палітызаваных актывістаў, дзеячаў, лідараў, як важна правільна разумець грамадства, каб правільна будаваць палітыку ў дачыненні да яго. Палітыку, якая пасля можа прывесці да пазітыўных зменаў”, — кажа Астапеня.

І дадае: калі мы будзем ігнараваць рэчаіснасць, яна наўрад ці павернецца да нас тварам.

У эфіры Еўрарадыё Астапеня адказаў і крытыкам, якія кажуць, маўляў, у яго замест “ружовых” — нейкія “чорныя” акуляры.

“Калі вы лічыце, што ў Аляксандра Лукашэнкі 3%, а дзеянні Расіі ва Украіне падтрымліваюць 5% беларусаў, — ну што, я магу за вас толькі парадавацца. Я б вельмі хацеў бачыць такія лічбы ў сваіх апытаннях. Простая рэчаіснасць іншая”.

Поўную версію размовы глядзіце на канале Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі