Знешні дзяржаўны доўг Беларусі з пачатку года знізіўся на 1,8%

Знешні дзяржаўны доўг Беларусі з пачатку года знізіўся на 1,8%

Знешні дзяржаўны доўг Беларусі па стане на 1 снежня 2019 года склаў 16,6 мільярда долараў, паведамляе Міністэрства фінансаў. Ад пачатку года ён панізіўся на 0,3 мільярда долараў (з улікам курсавых розніц), або на 1,8%.

У студзені-лістападзе Беларусь пазычыла 1 мільярд 36,4 мільёна долараў. 683,4 мільёна долараў — ад урада і банкаў Расіі, 150,5 мільёна долараў — гэта аблігацыі, якія размяшчаюцца на знешніх фінансавых рынках, 93 мільёны долараў — ад МБРР, 80,8 мільёна долараў — ад Экспартна-імпартнага банка Кітая, 28,7 мільёна ​​— ад ЕБРР і СІБ.

На пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу за 11 месяцаў пайшло 1 мільярд 397 мільёнаў долараў. З гэтай сумы 600,8 мільёна долараў — ураду Расіі, 448,4 мільёна долараў — банкам Кітая, 264,8 мільёна долараў — ЕФСР, 78,6 мільёна долараў — МБРР, 2,7 мільёна долараў — таварна-крэдытнай карпарацыі ЗША, 1,7 мільёна долараў — ЕБРР і СІБ.

Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 снежня склаў 43,7 мільярда рублёў. У параўнанні з пачаткам года ён паменшаў на 1,7 мільярда рублёў, або на 3,6%.

Унутраны дзяржаўны доўг па стане на 1 снежня быў роўны 8,7 мільярда рублёў. Ад пачатку года ён знізіўся на 0,2 мільярда, або на 1,8%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі