Зміцера і Насту Дашкевічаў судзяць у Мінску за ўдзел у акцыі пратэсту

У Мінску у судзе Маскоўскага раёна пачалі разглядаць справу Зміцера і Насты Дашкевічаў, паведамляюць праваабаронцы.

Дашкевічаў вінавацяць ва ўдзеле ў "дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Гаворка пра акцыі пратэсту пасля выбараў 2020 года. Сям’ю судзяць па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Максімальная санкцыя па гэтым артыкуле — 4 гады пазбаўлення волі.

Змітра Дашкевіча затрымалі яшчэ ў сакавіку. А праз тры месяцы, 15 чэрвеня, у сям’і нарадзілася дзіця.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.