Жыхарам Краснаярска, якія выступаюць супраць вайны, зафарбавалі вокны

Жыхарам расійскага Краснаярска, якія выступаюць супраць вайны ва Украіне, зафарбавалі вокны — каб ніхто не пабачыў іх антываенныя плакаты і ўкраінскі сцяг. Адбылося гэта ўвечары 14 чэрвеня. Як піша ngs24.ru, хтосьці "прасігналіў" пра акцыю ў вокнах шматкватэрнага дома. Камунальныя службы не разгубіліся — прыгналі аўтавышку і проста зафарбавалі часткі вокнаў белай фарбай, каб сцяг і плакаты не былі бачныя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.