Жыхарка Сянна адсудзіла кампенсацыю за брудную ваду з крана

Жыхарка Сянна адсудзіла кампенсацыю за брудную ваду з крана

Жыхарка Сянна адсудзіла ў "Віцебскаблводаканала" грашовую кампенсацыю за брудную ваду з крана, пішуць "Народныя навіны Віцебска".

Працэс разглядаў суд Кастрычніцкага раёна Віцебска. Жанчына ў пазове заявіла, што 12 жніўня з кранаў у яе кватэры ішла вада цёмнага колеру з непрыемным пахам. Яна не магла атрымаць якасную пітную ваду, марнавала свой час на выклік спецыялістаў для адбору пробаў вады, на тэлефанаванні ў дыспетчарскую службу. Жанчына прасіла, каб прадпрыемства кампенсавала ёй 600 рублёў маральнайую шкоды.

На судзе выявілася, што жыхарка Сянна скардзілася на брудную ваду некалькі разоў — 11 ліпеня, 12 жніўня і 9 верасня. Пробы вады, зробленыя 12 жніўня і 9 верасня, паказалі, што ў першы раз якасць не адпавядала санітарным нормам па паказчыку "мутнасць", а ў другі — па паказчыках "мутнасць" і "жалеза".

2 лістапада суд Кастрычніцкага раёна Віцебска пастанавіў, што "Віцебскаблводаканал" павінен кампенсаваць жанчыне шкоду ў 500 рублёў, а таксама заплаціць 87 рублёў дзяржаўнай пошліны.

"Віцебскаблводаканал" падаў апеляцыю ў абласны суд. І на пасяджэнні 16 снежня рашэнне першай інстанцыі было пакінутае без змены.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі