Жыхара Чачэрскага раёна не сталі караць за ўзлом акаўнта дачкі ў сацсетцы

iPhones.ru
iPhones.ru

УСК па Гомельскай вобласці спыніла папярэдняе расследаванне справы ў дачыненні да жыхара Чачэрска, які падазраваўся ва ўзломе акаўнта непаўналетняй дачкі ў сацсетцы і перапісцы ад яе імені. Як паведаміла 23 мая афіцыйная прадстаўніца УСК Марыя Крываногава, справа закрытая сувязі з малазначнасцю ўчыненага.

Як паведамляла Еўрарадыё, крымінальную справу ў дачыненні да мужчыны завялі па факце "камп'ютарнага сабатажу". Па гэтым артыкуле яму магло пагражаць да 5 гадоў турмы. Ён абвінавачваўся ў тым, што ўзламаў старонку дачкі ў сацсетцы і перапісваўся там ад яе імені. Бацька хацеў даведацца, з кім дачка мае зносіны і якія ў яе стасункі з хлопцамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі