Жыхар Мядзельскага раёна больш за месяц хаваўся ад міліцыі ў лесе

Жыхар Мядзельскага раёна больш за месяц хаваўся ад міліцыі ў лесе

47-гадовы жыхар Мядзельскага раёна больш за месяц хаваўся ад міліцыі ў лесе. Яго абвінавачваюць у замаху на забойства двух чалавек. У ліпені ў вёсцы Коркі нажом былі паранены дзве жанчыны — сястра мужчыны, якая прыехала ў госці да маці, і яе сяброўка. Паміж сястрой і братам “на глебе непрыязных адносін” узнікла сварка. Мужчына, які быў у стане алкагольнага ап’янення, схапіўся за нож. Параненыя жанчыны аказалі актыўнае супраціўленне, яны выклікалі міліцыю. Аднак зламысніка не затрымалі — ён уцёк у лес.  

Пошук працягваўся доўга. Нарэшце ў жніўні міліцыянеры знайшлі ўцекача на адным з закінутых хутароў. Затрыманы распавёў, што звычайна ўдзень хаваўся ў лясах і балотах, а начаваў у закінутых будынках. Харчаваўся пераважна грыбамі і ягадамі.

Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, расследаванне крымінальнай справы ўжо завершанае. Мужчыну абвінавачваюць у замаху на забойства двух асоб, ён знаходзіцца пад вартай. Крымінальную справу перадалі ў пракуратуру. Неўзабаве яна мусіць апынуцца ў судзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі