Жыхар Івацэвічаў абвінавачваецца ў глумленні над чырвона-зялёным сцягам

Жыхар Івацэвічаў абвінавачваецца ў глумленні над чырвона-зялёным сцягам. 27-гадовы мужчына ноччу 3 верасня нажом парэзаў чырвона-зялёны сцяг, які вісеў на флагштоку / sk.gov.by
Жыхар Івацэвічаў абвінавачваецца ў глумленні над чырвона-зялёным сцягам. 27-гадовы мужчына ноччу 3 верасня нажом парэзаў чырвона-зялёны сцяг, які вісеў на флагштоку / sk.gov.by

Жыхар Івацэвічаў абвінавачваецца ў глумленні над чырвона-зялёным сцягам. 27-гадовы мужчына ноччу 3 верасня прабраўся на тэрыторыю пракуратуры Івацэвіцкага раёна. Нажом ён парэзаў чырвона-зялёны сцяг, які вісеў на флагштоку, паведамляе Следчы камітэт.

Пасля гэтага жыхар Івацэвічаў пайшоў да будынка раённага аддзела Следчага камітэта і ўжо там нажом парэзаў прымацаваны да фасада сцяг. Неўзабаве ён быў затрыманы міліцыяй.

Цяпер мужчына знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе. Яго дзеянні кваліфікаваныя па артыкуле 370 "Глумленне над дзяржаўнымі сімваламі". 

Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

Гэта не першы выпадак крымінальнага пераследу за "глумленне над дзяржаўнымі сімваламі". Раней мужчына, які зняў чырвона-зялёны сцяг у Гомелі і замяніў яго на бел-чырвона-белы, быў таксама прыцягнуты да крымінальнай адказнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі