Жыхар Гродна нелегальна вёз праз мяжу таблеткі для посудамыйных машын

Жыхар Гродна нелегальна вёз праз мяжу таблеткі для посудамыйных машын

350 тысяч таблетак для посудамыйных машын канфіскалі мытнікі на пункце пропуску “Бругзі-2”. Іх спрабаваў нелегальна правезці ў Беларусь жыхар Гродна. Падчас мытнага дагляду выявілася, што звесткі, заяўленыя ў суправаджальных дакументах, не адпавядаюць фактычнай колькасці тавару, які перасоўваецца праз мяжу.

Уся партыя мыйных сродкаў на агульную суму 1,5 мільярда рублёў канфіскаваная. Мытня распачала адміністратыўны працэс па факце кантрабанды.  

Сам кіроўца патлумачыў, што падчас загрузкі не зверыў найменне і колькасць тавараў, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Фота: customs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі