Журналісты "Бі-Бі-Сі" расказалі, як у Расіі ахоўваюць здароўе Пуціна

Журналісты "Бі-Бі-Сі" расказалі, як у Расіі ахоўваюць здароўе Пуціна

Журналісты "Бі-Бі-Сі" расказалі, як у Расіі ахоўваюць здароўе Уладзіміра Пуціна. Артыкул называецца "Крамлёўскі каранцін падчас вайны". У ім сцвярджаецца, што ні агрэсія супраць Украіны, ні чатыры прышчэпкі супраць каранавіруса, ні паслабленне пандэміі не адмянілі каранціну для тых, хто кантактуе з расійскім прэзідэнтам. Сотні людзей, каб патрапіць у "чыстую зону", па чатыры разы здаюць ПЛР-тэсты і двойчы правяраюць антыцелы да каранавіруса (а яшчэ ёсць і дадатковыя аналізы — на грып, стафілакок і глісты). Медыкі і пілоты Пуціна рэгулярна знаходзяцца ў ізаляцыі.

Сёлета на парадзе на Краснай плошчы генерал Ахат Юлашаў з Казані паціскаў руку Уладзіміру Пуціну. Перад гэтым ён правёў два тыдні на каранціне "на поўным забеспячэнні". У такой сітуацыі апынуліся яшчэ каля 400 чалавек, якія ў той дзень таксама паціскалі руку прэзідэнту Расіі ці знаходзіліся побач з ім. Каранцін быў арганізаваны ў дзвюх гасцініцах у цэнтры Масквы — пяцізоркавай "Залатое кальцо" і чатырохзоркавым "Прэзідэнт-Гатэлі".

Летась пасля атрымання вакцыны ад каранавіруса Уладзімір Пуцін стаў часцей пераязджаць з рэзідэнцыі ў рэзідэнцыю. У выніку людзі, якія з ім кантактавалі, сядзелі на каранціне ўжо ў розных кропках РФ. Крамлёўскія структуры выдаткавалі на гэта каля 1,5 млрд рублёў (плюс 1,7 млрд субсідый). Ізраільскі анестэзіёлаг Міхаіл Фрэмдэрман, які да 2014 года працаваў у Расіі, кажа, што "такія меры беспрэцэдэнтныя, але па іх немагчыма зрабіць выснову аб тым, ці ёсць у прэзідэнта праблемы са здароўем, ці гэта перастрахоўка або "зорная хвароба".

Таксама спецыялісты называюць падобныя каранцінныя меры "ірацыянальнымі". Яны мяркуюць, што медыкі ў Крамлі проста баяцца магчымых рэпрэсій і перастрахоўваюцца (ёсць версія і пра "распілоўванне бюджэтных грошай", і нават пра "стараннасць падначаленых"). У многіх краінах свету лідары нічога падобнага не дапускаюць, у асноўным выконваюць тыя ж прафілактычныя меры, што і звычайныя людзі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі