Журналісту далі штраф за тое, што ён "штурхаў супрацоўніка спецслужбаў"

Штрафам у 700 тысяч рублёў скончыўся суд над журналістам Алесем Любянчуком, якога затрымалі падчас суду па справе Змітра Хведарука. Любянчука пакаралі за тое, што ён, нібыта, штурхаў супрацоўніка спецслужбаў, які яго здымаў на камеру.  Паводле словаў Алеся Любенчука, сведкі супрацоўніка спецслужбаў блыталіся ў паказаннях. Аднак суд усё адно прызнаў журналіста вінаватым.

Алесь Любянчук: “Тыя сведкі, і міліцыянт, які мяне затрымліваў, блыталіся ў сваіх паказаннях, адныя казалі адное, другія — другое, супярэчылі нават самі сабе. Бачна было, яны вельмі нерваваліся. Я нават думаў рашэнне суду будзе на маю карысць. Але усё ж такі суддзя вырашыў мне прысудзіць штраф”.

Алесь Любянчук кажа, што будзе абскарджваць гэтае судовае рашэнне "пакуль не даб'ецца справядлівасці".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі