Журналіст "Прэсбола" Андрэй Ільеня выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту
Андрэй Ільеня
Журналіст "Прэсбола" Андрэй Ільеня выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту: прозвішча журналіста зноў з'явілася сярод аўтараў газеты. У рэдакцыі, куды звярнуліся @pozirkonline, пацвердзілі, што калега вярнуўся да працы.
Аб затрыманні Ільені стала вядома 16 верасня. Па адной з версій, яго маглі прыцягнуць да крымінальнай адказнасці за публікацыі ў інтэрнэце. Сацыяльныя сеткі журналіста маглі быць правераны ў сувязі з тым, што ён быў уключаны ў склад дэлегацыі зборнай Беларусі на будучыя матчы Лігі нацый УЕФА.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.