Ж.Літвіна: Сітуацыя з беларускімі СМІ катастрафічна пагоршылася

Сённяшняя канферэнцыя, прысвечаная дэмакратызацыі СМІ ў Беларусі першая такога кшталту пасля 2002 года, калі ў Стразбурзе сабраліся прадстаўнікі Беларускай асацыяціі журналістаў разам з міністрам інфармацыі Беларусі. Пра гэта Еўрарадыё расказала страшыня БАЖу Жанна Літвіна: “Было прынятае рашэнне, што тагачасны законапраект аб СМІ будзе прадастаўлены еўрапейскім экспертам на экспертызу. На жаль, той законапраект так і не быў прадастаўлены на экспертызу”.

На сённяшняй канферэнцыіі Уладзімір Русакевіч не прысутнічае. Аднак у сувязі з пагаршэннем сітуацыі са СМІ ў Беларусі, неабходнасць правядзення канферэнцыі відавочная, лічыць Жанна Літвіна:

“З улікам таго, што сітуацыя ў апошнія гады катастрафічна пагоршылася, проста ўзнікла гэтая патрэба – прыцягнуць увагу да ўсіх праблемаў, якія ёсць на Беларусі, звязаныя з дзейнасцю беларускіх СМІ, са свабодай слова”.


Віталіна Грахоўская

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі