Жаночая зборная па баскетболе заваявала бронзу на чэмпіянаце Еўропы

Беларусь упершыню стала прызёрам у гульнявых відах спорту на чэмпіянаце Еўропы. Такое дасягненне належыць нашым баскетбалісткам, якія заваявалі бронзавыя ўзнагароды на першынстве кантынента. У матчы за трэцяе месца беларускі з лёгкасцю перайгралі каманду Латвіі з лікам 72:63. Неўзабаве пачнецца фінальны матч, у якім сустрэнуцца зборныя Расіі і Іспаніі.

Нагадаем, у суботу іспанкі абыгралі беларусак, не прапусціўшы нашых спартсменак у фінал.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі