Жахлівае ДТЗ пад Брэстам: фура без тармазоў уехала ў маршрутку

 Жахлівае ДТЗ пад Брэстам: фура без тармазоў уехала ў маршрутку

Ля вёскі Вядомль, што пад Брэстам, фура пратараніла маршрутку. Пацярпела 18 чалавек. Пра гэта піша “Віртуальны Брэст”.

Па словах відавочцаў, грузавік ехаў павольна па другараднай дарозе, але не змог спыніцца перад знакам “стоп” – адмовілі тармазы. Акурат па галоўнай дарозе ў гэты час праязджала маршрутнае таксі, з якім адбылося сутыкненне.

На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ, МНС, медыкі. Пацярпелым аказваюць дапамогу і кіроўцы, якія праязджаюць міма. На машынах хуткай дапамогі і медыцынскіх машынах МНС пацярпелых дастаўляюць у лякарні Брэста. Некаторыя пацярпелыя – у цяжкім стане.

 Жахлівае ДТЗ пад Брэстам: фура без тармазоў уехала ў маршрутку
virtualbrest.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі