Зэп Блатэр заявіў пра поўны сыход з футбольнай дзейнасці

Зэп Блатэр заявіў пра поўны сыход з футбольнай дзейнасці

Дзеючы прэзідэнт ФІФА Ёзэф Блатэр абвясціў пра завяршэнне футбольнай дзейнасці. Раней камітэт на этыцы ФІФА адхіліў яго ад футбола на восем гадоў. 79-гадовы Блатэр заявіў, што лічыць гэтае рашэнне несправядлівым і будзе яго абскарджваць.

Апроч таго, кіраўнік арганізацыі чарговым разам заявіў, што нічога не ведаў пра карупцыйныя схемы ў Міжнароднай футбольнай федэрацыі і не меў да іх дачынення.

Сёлета ў траўні праваахоўныя органы Швейцарыі па запыце амерыканскага боку затрымалі ў Цюрыху 18 чыноўнікаў ФІФА па падазрэнні ў карупцыі. Арышты прайшлі напярэдадні выбараў прэзідэнта ФІФА. Блатэр чарговым разам пераабраўся на гэтую пасаду, аднак неўзабаве абвясціў, што гатовы датэрмінова скласці паўнамоцтвы. Выбары новага кіраўніка арганізацыі прызначаныя на люты 2016 года.

У дачыненні Блатэра і кіраўніка УЕФА Мішэля Плаціні, якога лічылі галоўным прэтэндэнтам на пасаду прэзідэнта ФІФА, улетку 2015 года пачалі расследаванне. Нагодай для гэтага стала выплата ў 2011 годзе Блатэрам двух мільёнаў франкаў кіраўніку УЕФА.

Абодва фігуранты справы катэгарычна абверглі абвінавачанні ў карупцыі. У снежні і Блатэр, і Плаціні былі адхіленыя ад футбольнай дзейнасці на восем гадоў і пакараныя штрафам, пішуць замежныя СМІ.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі