Здарэнне на “Беларуськаліі”, выязджалі 13 адзінак тэхнікі ратавальнікаў

Здарэнне на “Беларуськаліі”, выязджалі 13 адзінак тэхнікі ратавальнікаў

Пасля 5-й гадзіны раніцы 23 чэрвеня на “Беларуськаліі” адбылося задымленне. Яго зафіксавалі ў галерэі на прамысловай пляцоўцы прадпрыемства. На месца выязджалі 13 адзінак тэхнікі ратавальнікаў. Як паведамляе прэс-служба МНС, высветлілася, што тлела канвеерная стужка, з-за чаго на ўзроўнях 15 і 21 метра ў аддзяленнях сушкі і грануляцыі і адбылося задымленне.

Пацярпелых няма. Адзначаецца, што тэхналагічны працэс па выпуску калійных угнаенняў не перапыняўся. Прычына здарэння высвятляецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі