Зборная Вялікабрытаніі па баскетболе адмовілася ехаць на матч у Беларусь

Мужчынская зборная Вялікабрытаніі па баскетболе адмовілася ехаць на адборачны матч чэмпіянату свету 2023 года ў Беларусь. Ён мусіў прайсці 25 лютага ў мінскім Палацы спорту. Прычынай такога рашэння Лондан называе бяспеку гульцоў — сітуацыю вакол Украіны, якой пагражае агрэсія з боку Расіі. А Беларусь можа ў ёй паўдзельнічаць. Да таго ж днямі знешнепалітычнае ведамства Вялікабрытаніі парэкамендавала сваім грамадзянам устрымацца ад паездак у Рэспубліку Беларусь.

Рашэнне пра лёс паядынка павінна прыняць Міжнародная федэрацыя баскетбола.

Матч паміж зборнымі ў Вялікабрытаніі запланаваны на 28 лютага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.