Вы тут

Зборная Украіны абыграла Шатландыю і працягвае барацьбу за выхад на ЧС

Эмоцыі ўкраінскіх футбалістаў / Reuters

Футбольная зборная Украіны абыграла ў гасцях у стыкавым матчы зборную Шатландыі (3:1) і працягвае барацьбу за выхад на чэмпіянат свету 2022 года. Гэта была першая гульня ўкраінцаў пасля пачатку вайны. Перамога стала сапраўдным падарункам для ўкраінскага народа.

Для выхаду на сусветнае першынство, якое стартуе 21 лістапада ў Катары, зборнай Украіне трэба перамагчы зборную Уэльса. Іх матч прызначаны на 5 чэрвеня. Пераможца трапляе ў групу разам са зборнымі Англіі, ЗША і Ірана.

З перамогай украінскую зборную павіншаваў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.

Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.