Зборная Нямеччыны выйшла ў 1/4 фінала чэмпіянату свету па футболе

У 1/4 фінала чэмпіянату свету па футболе выйшла зборная Нямеччыны, якая ў панядзелак ў няпростым матчы перайграла гаспадароў - аўстрыйцаў - 1:0. У іншым матчы групы "В" харваты выйгралі з тым жа лікам 1:0 у палякаў.
Такім чынам у чвэрцьфінале 19 чэрвеня ў Базеле немцы згуляюць з партугальцамі. На наступны дзень у Вене харваты сустрэнуцца са зборнай Турцыі.

У аўторак стане вядомая каманда, якая заваюе другую пуцёўку ў 1/4 фінала з групы "С". Зборная Нідэрландаў, якая ўжо забяспечыла сабе ўдзел у чвэрцьфінале (6 ачкоў), згуляе з румынамі (2 ачкі). Італія сустрэнецца з Францыяй, у іх пакуль па 1 ачку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі