Вы тут

Зборная Беларусі зноў саступіла Швейцарыі ў матчы хакейнага "Еўравыкліку" — 1:2

Фота з архіву ФХБ

У выязным матчы "Еўравыкліку" хакеісты зборнай Беларусі прайгралі камандзе Швейцарыі — 1:2 (1:0, 0:2, 0:0). 

Першая сустрэча сапернікаў прайшла 13 красавіка. Тады беларусы таксама прайгралі, але з лікам 3:2.

Адзіную шайбу ў нашай каманды забіў Мікіта Рэмезаў на 12-й хвіліне. Затое гаспадары пляцоўкі адыграліся ў другім перыядзе. Спярша Дамінік Ламер на 23-й хвіліне зраўняў лік, а потым Лукас Фрык на 31-й вывеў швейцарцаў наперад.

Да чэмпіянату свету па хакеі каманда Дэйва Льюіса правядзе яшчэ некалькі матчаў "Еўравыкліку". 20-21 красавіка наша зборная згуляе ў Гродне з камандай Даніі, а 27-28 — са зборнай Нарвегіі ў Жлобіне і Бабруйску.

4 траўня ў Капенгагене на чэмпіянаце свету беларусы правядуць сваю першую гульню з камандай Швецыі. Таксама сапернікамі нашай каманды на першым этапе стануць каманды Францыі, Расіі, Швейцарыі, Чэхіі, Славакіі ды Аўстрыі.