Зборная Беларусі па хакеі згуляе два таварыскія матчы з Чэхіяй

2 і 3 красавіка зборная Беларусі па хакеі згуляе два таварыскія матчы з камандай Чэхіі, паведамляе прэс-служба БФХ.
Абедзве гульні адбудуцца ў гасцях. Дарэчы, прапанова аб правядзенні гэтых сустрэч паступіла ад Федэрацыі хакея Чэхіі.

Такім чынам, беларускія хакеісты, каманды якіх не будуць задзейнічаныя ў плэй-оф, збяруцца 30 сакавіка і пад кіраўніцтвам Курта Фрэйзера адправяцца ў Чэхію, дзе напярэдадні гульняў правядуць трохдзённы трэніровачны збор.

Падрабязней пра гэтыя матчы чытайце заўтра на нашым сайце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі