Вы тут

Зборная Беларусі па футболе абыграла Казахстан, рашаючы гол забіў Лісаковіч

Казахстан — Беларусь / Reuters

Зборная Беларусі па футболе абыграла зборную Казахстана — 2:1. Гэта быў матч Лігі нацый, у панядзелак ён прайшоў у Алматы. Максім Бардачоў адкрыў лік на 53-й хвіліне (ён адсвяткаваў гол знакам "вікторыя"). Гаспадары поля забілі гол у адказ на 62-й хвіліне (памыліўся Аляксандр Гутар). Усё вырашыў эпізод на 86-й хвіліне. Казахі ўводзілі мяч з аўта на сваёй палове поля і памыліліся — Віталь Лісаковіч выйшаў сам на сам з брамнікам, абыграў яго і закаціў мяч у браму — 2:1! Адзначым, што Лісаковіч выйшаў на замену ў другім тайме.

Зборная Беларусі выступала ў наступным складзе: Гутар, Золатаў, Мартыновіч (капітан), Навумаў, Бардачоў, Няхайчык (Падстрэлаў, 80), Эбонг (Хачатуран, 85), Яблонскі, Стасевіч, Драгун, Скавыш (Лісаковіч, 56).

У першым матчы беларусы прайгралі дома албанцам — 0:2.

Зборная Беларусі / Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.