Вы тут

Затрыманага каля Курапатаў і збітага маладафронтаўца аштрафавалі на 1600 рублёў

Дзяніс Урбановіч / Facebook-акаўнт Змітра Казакевіча

Суд Мінскага раёна аштрафаваў маладафронтаўца Дзяніса Урбановіча на 1657,5 рубля — 65 базавых велічыняў, піша праваабарончы сайт "Вясна". Яго прызналі вінаватым у дробным хуліганстве (25 базавых) і непадпарадкаванні законнаму патрабаванню службовай асобы (40 базавых). 

У суд Урбановіча прывезлі з накладзенай на шыю шынай: пасля затрымання яго жорстка збілі міліцыянты. 

Як паведамляла Еўрарадыё, увечары 3 лістапада каля рэстарана "Поедем поедим" былі затрыманыя шэсць актывістаў, у тым ліку кандыдат у дэпутаты Зміцер Захарэвіч. Захарэвіч спрабаваў зайсці ў рэстаран, каб пагаварыць з наведвальнікамі, а ахова гэтаму перашкаджала і выклікала міліцыю. Паміж актывістамі і аховай узнікла бойка, якая працягвалася і падчас прыезду міліцыянтаў. 

Захарэвіч, якога выпусцілі пасля паказу пасведчання кандыдата ў дэпутаты, распавёў, што пасля затрымання міліцыянты жорстка збілі іх. Дзянісу Урбановічу спатрэбілася дапамога лекараў. Пасля гэтага яго зноў забралі міліцыянты.

Затрыманне ў Курапатах / Дзяніс Івашын

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.