Затрымалі трох рэдактараў партала "Аўтабізнес"

У Беларусі затрымалі трох рэдактараў аўтамабільнага партала ABW.by ("Аўтабізнес"), піша выданне, прызнанае ў Беларусі экстрэмісцкім.

15 чэрвеня ў Інстаграм-акаўнце выдання з’явілася дзіўная публікацыя. У ёй гаварылася, што супрацоўнікі "Аўтабізнеса" "творили дичь и нагнетали ситуацию в стране". Таксама былі выстаўленыя скрыны перапіскі ў працоўным чаце.

Праз нейкі час публікацыя знікла.

Сёння стала вядома, што затрыманыя галоўная рэдактарка сайта Юлія Мудрэўская, рэдактар рэкламных праектаў Юрый Гладчук і выпускны рэдактар Вадзім Зянкевіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.