Затрымалі кіроўцу мікрааўтобуса з Беларусі, які трапіў у ДТЗ ва Украіне

Затрымалі кіроўцу мікрааўтобуса з Беларусі, які трапіў у ДТЗ ва Украіне

Затрымалі кіроўцу мікрааўтобуса "Mercedes Sprinter" з Беларусі, які трапіў у ДТЗ у Мікалаеўскай вобласці Украіны, інфармуе ўкраінская паліцыя. Крымінальную справу распачалі па факце парушэння правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспарту. Мужчыне пагражае ад 3 да 8 гадоў пазбаўлення волі.

Аўтааварыя адбылася а 6-й гадзіне раніцы 4 кастрычніка на 290-м кіламетры аўтадарогі "Адэса — Кіеў". Мікрааўтобус з беларускімі нумарамі ўрэзаўся ў пад'ёмны кран "Mitsubishi", які ехаў у спадарожным напрамку. З 8 чалавек, якія былі ў  "Mercedes Sprinter", пацярпелі 7. Сярод іх 6 грамадзян Беларусі ва ўзросце ад 43 да 66 гадоў. Двое знаходзіліся ў рэанімацыі, астатнія — у хірургіі і траўматалогіі ў бальніцы пасёлка Крывое Возера. Па адной з версій, падчас руху кіроўца заснуў, па іншай — не справіўся з кіраваннем падчас абгону.

У пятніцу ў Беларусь (у Гомельскую абласную клінічную бальніцу) на рэанімабілях збіраліся даставіць траіх пацярпелых. Невядома, ці мусіў трапіць у іх лік кіроўца. Цяпер украінскія праваахоўнікі вырашаюць пытанне аб выстаўленні беларусу падазрэння ў здзяйсненні злачынства, пасля чаго суд прыме рашэнне аб меры стрымання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі