Затрымалі "чорных рыэлтараў", якія ў Магілёве забілі 6 чалавек (відэа)

У Магілёве распачатая крымінальная справа ў дачыненні "чорных рыэлтараў" — двух мужчын і адной жанчыны. Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, яны маюць дачыненне да забойства шасці чалавек і падрыхтоўцы да забойства яшчэ аднаго. Зламыснікі забівалі людзей, вывозілі іх целы і закопвалі на розных могілках. У кожным выпадку матывам злачынства выступалі грашовыя сродкі, атрыманыя ад продажу кватэр.

Крымінальная справа распачатая па артыкуле "забойства, здзейсненае пры абцяжваючых абставінах". Усе "чорныя рыэлтары" знаходзяцца за кратамі.

Для каардынацыі дзеянняў і арганізацыі працы следча-аператыўнай групы ў Магілёў выязджаў старшыня Следчага камітэта Валянцін Шаеў.

Фота, відэа: sk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі