Замест старшыні КДБ Вакульчыка федэрацыю біятлона ачоліў трэнер Цыбульскі

Замест старшыні КДБ Вакульчыка федэрацыю біятлона ачоліў трэнер Цыбульскі

У Беларускай федэрацыі біятлона з’явіўся новы старшыня. Замест старшыні КДБ Валерыя Вакульчыка федэрацыю біятлона ачоліў вядомы трэнер Андрыян Цыбульскі. Такое рашэнне аднагалосна прыняла 16 траўня пазачарговая рэспубліканская справаздачна-выбарчая канферэнцыя. Намеснікам старшыні стаў Ігар Кузняцоў. Вакульчык цяпер кіраўнік Назіральнага савета федэрацыі, інфармуе яе прэс-служба.

Андрыяну Цыбульскаму 48 гадоў. Ён — майстар спорту СССР па біятлоне, заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь, узнагароджаны ордэнам Айчыны III ступені. На трэнерскай рабоце — з пачатку 1990-х гадоў. У 2007-2013 гадах быў галоўным трэнерам жаночай нацыянальнай каманды, у 2013-2016 гадах — галоўны трэнер аб’яднанай нацыянальнай каманды Беларусі па біятлоне.

У прамове пасля абрання Цыбульскі заявіў, што ў працы кіраўніцтва федэрацыі будзе пераемнасць, “уключна са стылем і практыкай кіраўнічай дзейнасці з накіраванасцю на практычны вынік”. Сярод задач — інтэнсіўная і якасная падрыхтоўка нацыянальнай каманды да Алімпіяды ў Пхенчхане, рэалізацыя распрацаваных інавацыйных прынцыпаў і метадаў падрыхтоўкі рэзерву.

Замест старшыні КДБ Вакульчыка федэрацыю біятлона ачоліў трэнер Цыбульскі
Фота: biathlon.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі