Залужны: мы знішчым усіх, хто са зброяй прыйдзе на нашу зямлю

Валерый Залужны / https://www.facebook.com/CinCAFU

Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны генерал Валерый Залужны адрэагаваў на аб'яўленую ў РФ частковую мабілізацыю. "Мы знішчым усіх, хто са зброяй прыйдзе на нашу зямлю — ці добраахвотна, ці па мабілізацыі... Перамога будзе за намі!" піша ён.

Залужны лічыць, што аб'яўленая ў Расіі мабілізацыя з'яўляецца пацверджаннем таго, што ўкраінцы не спалохаліся "паўнамаштабнага наступу праціўніка" і "годна сустрэлі ворага".

"Сотні тысяч мужчын і жанчын абараняюць родную зямлю, свае дамы, сваіх дзяцей і будучыню Украіны, — працягвае Валерый Залужны. — Таму ніякія заявы вайскова-палітычнага кіраўніцтва краіны-агрэсара не паўплываюць на нашу гатоўнасць змагацца за сваю свабоду".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.