“Зачэпінг” па-беларуску: выяўлена 11 выпадкаў за паўгода, ёсць дзеці і падлеткі

“Зачэпінг” па-беларуску: выяўлена 11 выпадкаў за паўгода, ёсць дзеці і падлеткі

За паўгода беларуская міліцыя зарэгістравала 11 выпадкаў гэтак званага “зачэпінгу” —  калі аматары экстрыму катаюцца на цягніках, зачапіўшыся за вагон з вонкавага боку. Як адзначаюць у прэс-службе МУС, ніхто з зачэпераў пры гэтым не пацярпеў. У палове выпадкаў парушальнікаў затрымлівалі па гарачых слядах.

Часцей за ўсё гэта экстрэмалы-адзіночкі, але двойчы на цягніках заўважалі групы дзяцей і падлеткаў.

Упраўленне арганізацыі забеспячэння грамадскай бяспекі на аб’ектах транспарту МУС нагадвае, што “зачэпінг” з’яўляецца парушэннем правілаў карыстання сродкамі чыгуначнага транспарту і за гэта прадугледжваецца адміністратыўная адказнасць —  папярэджанне або штраф у памеры да дзвюх базавых велічынь.

Самавольны праезд у таварным цягніку або пасадка ў цягнік (высадка з яго) падчас руху, праезд на падножцы або даху вагона або самавольнае спыненне саставу без неабходнасці —  таксама парушэнне, за якое штрафуюць на суму да трох базавых велічынь.

Адказнасць за такія правапарушэнні надыходзіць з 14 гадоў. За меншых падлеткаў і дзяцей адказваюць іх бацькі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі