Забарона сімволікі, больш сутак за пратэсты: новы КаАП уступае ў сілу 1 сакавіка

На акцыі ў Мінску / Еўрарадыё
На акцыі ў Мінску / Еўрарадыё

Новая рэдакцыя Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (КаАП) уступае ў сілу ў Беларусі з 1 сакавіка. Хоць месцамі кодэкс "лібералізавалі", па самых народных сёння артыкулах — наадварот, пакаранне будзе больш жорсткім.

Караць за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі ці нават заклікі цяпер могуць штрафам да 100 базавых велічынь (гэта значыць да 2900 рублёў). Па старым кодэксе каралі мякчэй-штрафам да 30 базавых. Пры "паўторным" затрыманні могуць даць вялікі тэрмін арышту — да 30 сутак.

Дадалі новыя пункты ў артыкул пра "ўцягванні непаўналетняга ў антыграмадскія паводзіны". Раней па ёй каралі тых, хто купляе падлеткам алкаголь, цяпер дадалі "ўцягванне ў удзел у сходзе, мітынгу" і г.д. Пакаранне — да 30 базавых велічынь.

Стражэй караць будуць таксама за блакаванне дарог і непадпарадкаванне, а таксама за "бібіканне" ў знак падтрымкі пратэстоўцаў.

Яшчэ адна навінка-артыкул аб незаконным выкарыстанні і вырабе сцягоў. З 1 сакавіка за выкарыстанне "забароненых заканадаўчымі актамі сцягоў, вымпелаў, плакатаў, эмблем або сімвалаў" або за іх выраб будуць штрафаваць да 20 базавых грамадзян, да 40 — ІП,а юрыдычныя асобы — да 60 базавых. Нагадаем, што як такога рэестра "забароненых" сцягоў ці тым больш плакатаў у Беларусі няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі