За забойства віцябляніна затрымалі трох жанчын і мужчыну

За забойства віцябляніна затрымалі трох жанчын і мужчыну

Віцебскі гараддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу за забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю. Як паведамляе прэс-служба СК, па падазрэнні затрыманыя тры жанчыны і мужчына — непрацуючыя жыхары Віцебска. Усе яны з'яўляюцца знаёмымі забітага мужчыны. 

Мёртвага мужчыну знайшлі 13 лістапада ў 10.20 у сваёй кватэры ў Віцебску. Цела гаспадара дома мела прыкметы гвалтоўнай смерці.

На месца здарэння прыбылі не толькі следча-аператыўная група і эксперты, але і начальнік УСК па Віцебскай вобласці генерал-маёр юстыцыі Уладзімір Шалухін. Кіраўнік абласнога ўпраўлення Следчага камітэта Ўзяў расследаванне справы на асабісты кантроль.

Пры аглядзе кватэры зафіксаваныя множныя сляды, выяўленыя на месцы злачынства. Праваахоўнікі знайшлі фрагменты меркаванай прылады злачынства.

Паводле папярэдняга заключэння судова-медыцынскай экспертызы, смерць мужчыны наступіла ад множных пашкоджанняў галавы, тулава, канечнасцяў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі