За вакцыны Беларусь заплаціла Расіі 42,1 мільёна долараў

Беларусь заплаціла сёлета Расіі за пастаўку вакцын ад каранавіруса 42,1 мільёна долараў. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на федэральную мытную службу Расіі. Наша краіна займае дзявятае месца сярод імпарцёраў расійскіх прэпаратаў. 

Агулам за дзевяць месяцаў 2021 года Расія экспартавала разнастайных вакцын на 1,23 мільярда долараў. Селёта гэта пераважна вакцыны ад каранавіруса.

На першым месцы сярод імпарцёраў расійскіх вакцын ідзе Аргенціна — 220 мільёнаў долараў. Другое месца займае Мексіка (190,1 мільёна долараў), на трэцім — ААЭ (125,8 мільёна долараў). Таксама ў першую дзясятку трапілі Казахстан, Індыя, Нікарагуа, Гватэмала, Філіпіны, Саудаўская Аравія.

Хаця ў Беларусі робяць прышчэпкі пераважна расійскім "Спутником", Расія не прызнае беларускія сертыфікаты вакцынацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.