Вы тут

"За ўзорнае выкананне..." — Магілёўскае УСК тэрмінова закупляе гадзіннікі

Упраўленне СК па Магілёўскай вобласці​ / yandex.by/maps

На сайце дзяржзакупак з'явілася заяўка Упраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці на закупку мужчынскіх наручных гадзін з гравіроўкай. Гадзіннікі патрэбныя тэрмінова — да 15 красавіка. Пры тым, што заяўка была размешчана напярэдадні, 5 красавіка.

Заказчык хоча дзве пары гадзіннікаў з раменчыкам са скуры, і яшчэ — тры з металічным бранзалетам. Усе гадзінннікі павінны быць механічнымі і воданепранікальнымі. Корпус павінен быць з нержавеючай сталі, а шкло — з антыблікавым сапфіравым пакрыццём. Пастаўшчык таксама павінен забяспечыць нанясенне на гадзіннік гравіроўкі — надпіса "За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў".

Агульны кошт лота, як пазначана ў заяўцы, 3375 рублёў. Крыніца фінансавання — бюджэтныя сродкі.

Гравіроўка, якая павінна быць нанесеная на гадзіннік / goszakupki.by/marketing/view/317607

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.