За ўдзел у пратэстах 2020 года ў Мінску затрымалі сям'ю архітэктараў

За ўдзел у пратэстах 2020 года ў Мінску затрымалі сям'ю архітэктараў

У Мінску затрымалі цэлую сям'ю архітэктараў і іх знаёмых. "Пакаяльныя відэа" сямі чалавек з'явіліся 4 жніўня ў адным з ТГ-каналаў сілавікоў, піша zerkalo.io.

Усіх іх затрымаў ГУБАЗіК за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе. Гэта 65-гадовы дырэктар прыватнай праектнай кампаніі "ТДТИпроект", яго 66-гадовая жонка — галоўны архітэктар арганізацыі, а таксама іх 35-гадовая дачка і яе муж, якія працуюць у кампаніі на пасадах галоўных архітэктараў праектаў. Іх фірма спраектавала шэраг вядомых будынкаў у Мінску.

Таксама на відэа фігуруюць дзве жанчыны, якія таксама працуюць у сферы праектавання і будаўніцтва (эканаміст у адным з трэстаў і галоўны бухгалтар у ДУП "Белгідраўліка"), і мужчына, які працуе ў турыстычнай кампаніі "Трэвел груп".

Па словах сілавікоў, усе сямёра — або сваякі, або калегі па працы. Сілавікі таксама апублікавалі сумесныя здымкі гэтых людзей з пратэснага маршу.

Імёны затрыманых не называюць. Можна меркаваць, што дырэктар і галоўны архітэктар "ТДТИпроект" — гэта Ігар і Таццяна Калеснікі.

"ТДТИпроект", як гаворыцца на яго сайце, працуе з 2008 года. Кампанія паректавала вядомы жылы комплекс "Лазурыт" і іншыя аб'екты ў Лебядзіным. Таксама прадпрыемства распрацоўвала канцэпцыю развіцця аэравакзальнага комплексу мінскага аэрапорта, распрацоўвала праекты ў рэгіёнах Беларусі, Расіі ды Туркменістане.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі