Вы тут

За тры месяцы памежнікі спынілі 26 спробаў увозу наркотыкаў і боепрыпасаў

Памежнікі выявілі наркотыкі і боепрыпасы ў аўтамабілях, якія везлі праз мяжу / gpk.gov.by

За апошнія тры месяцы 2020 года памежнікі спынілі 26 спробаў увозу ў Беларусь боепрыпасаў, наркотыкаў і таблетак з псіхатропнымі рэчывамі. Як паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта, гаворка ідзе пра аўтамабілі, якія перавозяцца на лафетах пасля куплі іх на аўкцыёнах у Еўрасаюзе і ЗША.

У Памежным камітэце падкрэсліваюць, што кіроўцы грузавікоў з лафетамі асабіста адказваюць за легкавыя аўтамабілі і за ўсё, што ў іх знаходзіцца. 

Акрамя таго памежнікі нагадваюць індывідуальным прадпрымальнікам і юрыдычным асобам, якія займаюцца перавозкай машын праз мяжу, што куплены транспарт варта старанна аглядаць, бо перад продажам там нават  не прыбіраюць смецце і пабочныя рэчы з салонаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.