За "Славянскі базар" беларускія КВЗ могуць выгнаць з Міжнароднага саюза КВЗ

За ўдзел у "Славянскім базары" беларускім камандам КВЗ пагражае выключэнне з Міжнароднага саюза КВЗ. Пра гэта паведаміў старшыня ўпраўлення моладзевага грамадскага аб'яднання "Беларускі КВЗ" Андрэй Муковозчик. У рамках Міжнароднага фэсту мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" ў 2008 годзе запланаваны музычны Фэст КВЗ. Аднак паводле ўказу прэзідэнта Міжнароднага саюза КВЗ забаронена прымаць удзел у неКВЗэшных тэлевізійных праектах без дазволу кіраўніцтва. У выпадку парушэння каманды могуць быць нават дыскваліфікаваныя. Таму каманды, гульцы ў гэтым сезоне ў лігах Міжнароднага саюза КВЗ адмаўляюцца прымаць удзел у гульнях і тэлевізійных здымках, якія ладзіць Беларускі КВЗ і Белтэлерадыёкампанія.

Па звестках БелаПАН, санкцыі пагражаюць 7—8 вядомым беларускім камандам. МГА "Беларускі КВЗ" яшчэ 18 сакавіка накіравала ліст на імя прэзідэнта Міжнароднага саюза КВЗ Аляксандра Маслякова з просьбай растлумачыць сітуацыю і асабіста дазволіць беларускім камандам удзельнічаць у тэлевізійных праектах Беларускага КВЗ і Белтэлерадыёкампаніі. Аднак адказу дангэтуль няма. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі