За сцяг на хутары затрыманы бізнес-анёл Валерый Астрынскі

Валерый Астрынскі / Imaguru
Валерый Астрынскі / Imaguru

На хутары ў Іўеўскім раёне затрыманы інвестар, бізнес-анёл і патрыёт Беларусі Валерый Астрынскі. Прычына затрыманьня — БЧБ-сьцяг з гербам Пагоня на калодзежы побач з домам. Нібыта на сцяг паскардзіўся хтосьці з суседзяў. Міліцыя палічыла штандар адзіночным несанкцыянаваным пікетам і ўвечары ў суботу забрала Валерыя ў РУУС. У панядзелак інвестара будуць судзіць. Пра гэта ў фэйсбуку піша яго жонка.

Валерый Астрынскі — адна з ключавых фігур у беларускай стартап-экасістэме. Ён быў госцем праграмы "Стартапніца" на Еўрарадыё і распавёў шмат цікавага. Паглядзіце!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі