За самаізаляцыяй тых, хто прыехаў у Беларусь з-за мяжы, сачыць не будзе ніхто

За самаізаляцыяй тых, хто прыехаў у Беларусь з-за мяжы, сачыць не будзе ніхто

Грамадзяне, якія прыехалі ў Беларусь з-за мяжы, павінны праявіць свядомасць і самаізалявацца на 14 дзён. Аднак сачыць за тым, ці выконваюць яны гэтую рэкамендацыю, ніхто не будзе, заявіла галоўны санітарны лекар Наталля Жукава на брыфінгу 27 сакавіка.

Па яе словах, чалавек, якія прыехаў з-за мяжы, павінен самаізалявацца дома. Аднак чальцы яго сям'і могуць па-ранейшаму хадзіць на працу і ў грамадскія месцы. Пры гэтым яны мусяць сачыць за сваім здароўем і пры сімптомах захворвання звярнуцца да дактароў. 

Нагадаем, што ў Расіі наступны тыдзень будзе непрацоўным — адпаведнае рашэнне прыняў Уладзімір Пуцін. На доўгія святы расіяне традыцыйна масава ездзяць адпачываць у Беларусь. Пагатоў, мяжа паміж Беларуссю і Расіяй не закрытая. 

Напярэдадні ў Беларусі была прынятая пастанова, што ў 14-дзённы каранцін павінныя трапляць усе замежнікі, якія прыехалі з краін, дзе зарэгістраваны каранавірус. Аднак у рэчаіснасці, верагодна, гэта будзе немагчыма ажыццявіць у дачыненні да расіян. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі