За гандаль спайсам у Маскве грамадзяніна Беларусі аблілі фарбай (фота)

Увесь працэс здымаўся на відэа, якое было выкладзена ў сацыяльных сетках. На ім відаць, як у якасці пакарання мужчына быў абліты фарбай, яму пырснулі ў твар з газавага балончыка. Абліты фарбай быў і мужчына, які хацеў набыць спайс.



У прадаўца (на здымку ён сядзіць злева) знайшлі пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Падчас размовы з актывістамі ён распавёў, што сам "падсеў" на курыльныя сумесі, залез у пазыкі і таму быў вымушаны заняцца продажам спайса.  



У канцы відэароліка (у ім, дарэчы, прысутнічае нецэнзурная лексіка) відаць, што абодвух мужчынаў здалі паліцыянтам.
 

Нагадаем, што спайс адносіцца да забароненай у Беларусі групы псіхатропных рэчываў.

23-гадовы распаўсюднік спайса здаў міліцыі 24 схроны ў сталіцы (відэа)
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі