За акцыю ў Асвенціме сыну Бяляцкага далі паўтара года зняволення

За акцыю ў Асвенціме сыну Бяляцкага далі паўтара года зняволення

17 студзеня раённы суд польскага горада Асвенцім абвясціў прысуд удзельнікам перформансу каля музея Аўшвіц-Біркенаў. 

Як паведамляе Радыё "Свабода", два арганізатары асуджаныя на зняволенне: Адам Бяляцкі — на 1 год 6 месяцаў зняволення, Мікіта Валадзько — на 1 год 2 месяцы. 

Бяляцкага прызналі вінаватым ў знявазе месца памяці і забойстве жывёлы. Акрамя ўсяго ён мусіць заплаціць штраф у 2000 злотых (каля 630 долараў ЗША). І яму забаронена мець жывёлаў на працягу 10 гадоў.

Мікіту Валадзько забаронена мець хатніх жывелаў цягам 10 гадоў. Іншыя абвінавачаныя аштрафаваныя на 10 тысяч злотых, і ім абмежаваная воля на 1 год. 

Інцыдэнт адбыўся 24 сакавіка 2017 года. Маладыя людзі распрануліся дагала і павесілі расцяжку "Love" на лозунг "Arbeit Macht Frei" на браме былога канцлагера. Яны спрабавалі прыкуць сябе адзін да аднаго кайданкамі. Таксама два арганізатары акцыі зарэзалі ягня.

Адам Бяляцкі — сын вядомага беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Свой перформанс яго ўдзельнікі патлумачылі жаданнем правесці антываенную акцыю. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі