За адзін дзень 50 найбагацейшых расіян страцілі амаль 12 мільярдаў долараў

За адзін дзень 50 найбагацейшых расіян страцілі амаль 12 мільярдаў долараў

9 красавіка стаў "чорным панядзелкам" для расійскага фондавага рынку. Пасля таго, як напрыканцы мінулага тыдня МІнюст ЗША абвясціў пра санкцыі супраць шэрагу расійскіх алігархаў і высокапастаўленых чыноўнікаў, на расійскім фондавым рынку адбыўся абвал. Інвестары кінуліся распрадаваць акцыі расійскіх кампаній, курс рубля істотна зніжаецца ў адносінах да долара і еўра, піша "Новая газета"

Напрыклад, маёмасць алігарха Алега Дзерыпаскі скарацілася праз новы пакет на чвэрць — 1,3 мільярда долараў. Уладзімір Патанін за сёння згубіў 1,5 мільярда долараў, Сулейман Керымаў — 1,1 мільярда долараў. Сачыць за зменамі можна па спасылцы на сайце Forbes.

Як удакладняе РБК, за адзін дзень 50 найбагацейшых расіянаў страцілі амаль 12 мільярдаў долараў. 

Тым часам расійскі ўрад ужо абяцае дапамагчы тым, хто пацярпеў ад амерыканскіх санкцыяў. У Крамлі рыхтуецца сустрэча з "ахвярамі санкцыяў". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі