За адмову служыць у войску ў 2016 годзе толькі ў Мінску пакаралі 63 хлопцаў

За адмову служыць у войску ў 2016 годзе толькі ў Мінску пакаралі 63 хлопцаў

Мінская пракуратура праверыла, як у 2016 годзе выконвалася заканадаўства аб прызыве ў войска. Высветлілася, што за ўхіленне ад прызыву на вайсковую службу 63 хлопцаў прыцягнулі да крымінальнай адказнасці. 

"Да асобаў, якія не з'явіліся ў ваенны камісарыят, былі ўжытыя розныя абмежавальныя-папераджальныя захады па іх вышуку і прываду. Акрамя таго, часова абмяжоўвалася іх права на выезд з Беларусі", — паведамляе Генпракуратура.

Прызыўнікоў, якія не з'явліся па позве без паважных прычынаў, але ўсё ж прыбылі ў ваенкаматы да заканчэння прызыву, прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці. А ў дачыненні да двух прызыўнікоў, якія ўхіліліся ад прызыву на вайсковую службу, распачатыя крымінальныя справы.

"Па выніках папярэдняга расследавання [гэтыя справы] накіраваныя для разгляду ў суд", — падсумавалі ў Генпракуратуры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі