За 1 чэрвеня ў Мінску выпала больш як чвэрць месячнай нормы ападкаў (відэа)

Як адзначае БелаПАН, днём у беларускай сталіцы выпала 23 мм ападкаў, або 23 літры вады на квадратны метр тэрыторыі. Гэта складае 28% месячнай нормы.



Больш, чым у Мінску, ападкаў не выпала нідзе. 17 мм зафіксавана ў Навагрудку (20% чэрвеньскай нормы), 15 мм — у Полацку (19%). У той жа час, напрыклад, у Мар'інай Горцы, размешчанай за 60 км ад Мінска, адзначана толькі 0,3 мм ападкаў.



2 чэрвеня ў краіне зноў чакаюцца залевы і навальніцы.


Фота — tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі