З-за рэзкага пахаладання на пятніцу аб’явілі аранжавы ўзровень небяспекі

З-за рэзкага пахаладання на пятніцу аб’явілі аранжавы ўзровень небяспекі

З-за рэзкага пахаладання на пятніцу, 16 сакавіка, сіноптыкі аб’явілі ў Беларусі аранжавы ўзровень небяспекі. У нашу краіну прыйдзе халоднае арктычнае паветра. Уначы будзе ад -2 да -8 градусаў, пры праясненнях — да -10, удзень — 1-6 градусаў цяпла, на поўдні — ад 0 да +2.

Што да бліжэйшых дзён, серады і чацвярга, то амаль па ўсёй краіне магчымыя дождж і мокры снег. У начныя гадзіны 14 сакавіка прагназуецца ад мінус 3 (на ўсходзе) да плюс 5 градусаў (на захадзе), у дзённыя гадзіны — ад +1 да +7, на Брэстчыне — 8-13 градусаў са знакам плюс. 15 сакавіка на працягу сутак тэмпература паветра складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, на поўдні — 4-6 градусаў цяпла, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі