Вы тут

З-за каранавіруса ў фестывальны палац у Канах пусцілі бяздомных

У палацы ў Канах / Reuters

З-за каранавіруса ў фестывальны палац у Канах пусцілі бяздомных. Такі загад даў мэр горада — людзям нельга знаходзіцца на вуліцы, інакш іх чакае штраф. А бяздомным, якія не маюць ні жытла, ні грошай, няма куды падзецца. Таму ў адной з залаў палацу паставілі ложкі, там знаходзіцца больш за паўсотні чалавек (усіх іх правяраюць, ці не маюць яны павышанай тэмпературы). Для іх арганізавалі харчаванне. Паколькі ў часткі бяздомных ёсць сабакі, для іх усталявалі спецыяльныя клеткі, паведамляе Reuters.

Нядаўна стала вядома, што Канскага кінафестывалю ў траўні не будзе. З-за сур'ёзнай сітуацыі з распаўсюдам каранавіруса яго перанеслі на няпэўны час.

Каранавіруснай інфекцыяй COVID-19 у свеце заразіліся 474 тысячы чалавек, у Францыі — больш за 25 тысяч. Колькасць ахвяр складае 21 353 чалавекі, у Францыі — 1331.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.