З украінскіх партоў выйшлі яшчэ тры караблі з кукурузай

З украінскіх партоў выйшлі яшчэ тры караблі з кукурузай

Яшчэ тры караблі з кукурузай пакінулі сёння ўкраінскія парты і рухаюцца ў бок марскога гуманітарнага калідору, перадае Бі-Бі-Сі.

Сухагруз Navistar выйшаў з порта Адэсы, а караблі Rojen і Polarnet — з суседняга Чарнаморска. Агулам яны перавозяць 58 тысяч тон кукурузы.

Усе тры караблі адпраўляюцца ў бок Стамбула па марскім гуманітарным калідоры. Потым зерне адправяць у Турцыю, Вялікабрытанію ды Ірландыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі