Вы тут

"З пагардай!". Кіраўнік Памежнай службы Украіны напісаў ліст у беларускі ДПК

Сяргей Дэйнека / Facebook

Кіраўнік Памежнай службы Украіны Сяргей Дэйнека напісаў жорсткі ліст беларускаму калегу Анатолю Лапо. У ім ён выклаў сваё бачанне таго, што адбываецца паміж Расіяй, Украінай і Беларуссю.

"Рэспубліка Беларусь сумесна з Расійскай Федэрацыяй вядзе вайну супраць Украіны, грэбуючы палажэннямі міжнароднага права, элементарнымі нормамі, чалавечай мараллю і каштоўнасцямі жыцця", — піша Дэйнека. І пералічвае ўзбраенне, якое Расія выкарыстоўвае з тэрыторыі Беларусі: авіяцыя, балістычныя ракеты, артылерыя, танкі, бронетранспарцёры, наземныя войскі...

"Расійскія падраздзяленні на ўкраінска-беларускім участку мяжы пры садзейнічанні Рэспублікі Беларусь наносяць ракетна-бомбавыя ўдары, знішчаючы грамадзянскія аб'екты Украіны, забіваючы мірнае насельніцтва", — дадае Дэйнека.

Зварот заканчваецца фразай: "МЫ ПЕРАМОЖАМ! Праклён на вас, пачвары! З ПАГАРДАЙ!".

Ліст Дэйнекі ў ДПК Беларусі

Гэта афіцыйны ліст, размешчаны на сайце Памежнай службы Украіны. Ёсць і варыянт на англійскай мове.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.