З Егіпта ў Беларусь экстрадавалі бізнесмена, які хаваўся з пачатку 2018-га

З Егіпта ў Беларусь экстрадавалі бізнесмена, які хаваўся з пачатку 2018-га

21 снежня з Егіпта ў Беларусь экстрадавалі бізнесмена, які знаходзіўся ў вышуку з сакавіка 2018 года. 60-гадовага мінчука абвінавачваюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Ён быў дырэктарам таварыства з дадатковай адказнасцю, зарэгістраванага ў Мінскім раёне. У 2009-2011 гадах бізнесмен "наўмысна заніжаў падатковую базу і ўносіў у дэкларацыі фіктыўныя звесткі пра нібыта здзейсненыя здзелкі з ілжэпрадпрымальніцкімі структурамі на агульную суму больш за 94 тысячы дэнамінаваных рублёў", інфармуе прэс-служба МУС Беларусі.

Затрыманы беларус быў егіпецкімі праваахоўнікамі ў верасні. Дазвол на экстрадыцыю выдалі праз тры месяцы.

Сёлета адбылося 10 экстрадыцый у нашу краіну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі