З ЦТ па фізіцы выгналі дваіх чалавек — за шпаргалкі і тэлефон

З цэнтралізаванага тэставання па фізіцы выгналі дваіх чалавек. Пра гэта БЕЛТА паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Міністэрства адукацыі Мікалай Фяськоў. Паводле яго слоў, адзін з абітурыентаў спрабаваў скарыстацца мабільным тэлефонам, іншы — шпаргалкамі.

Як паведамляла Еўрарадыё, на ЦТ па гісторыі Беларусі і хіміі не было ніводнага выпадку выдалення з іспыту. А вось з іспытаў па беларускай мове за наяўнасць мабільнікаў у аўдыторыях выгналі двух чалавек, яшчэ пяць выдалілі за выкарыстанне мабільнікаў і шпаргалак з ЦТ па рускай мове.

З 28 781 чалавека, якія зарэгістраваліся на цэнтралізаванае тэставанне па фізіцы, не прыйшлі 1 780 чалавек (6,2%). Адзначаецца, што частка абітурыентаў на ЦТ "не спрабуюць адказаць на заданне".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі